СМІ: Затрыманы першы намеснік старшыні праўлення "Беларусбанка"

СМІ: Затрыманы першы намеснік старшыні праўлення "Беларусбанка"

Партал tut.by паведамляе, што 15 чэрвеня праваахоўнікі затрымалі першага намесніка старшыні праўлення "Беларусбанка" Генадзя Гаспадарыка. Пра затрыманне банкаўскага топ-менеджара журналістам паведамілі дзве не звязаныя між сабой крыніцы.

Па словах адной з крыніцаў, гаворка вядзецца пра хабар.

У прэс-службе "Беларусбанка" не пракаментавала гэтыя звесткі. Таксама там не адказалі на пытанне, ці быў Генадзь Гаспадарык учора і сёння на працоўным месцы.

Праваахоўныя органы таксама пакуль не даюць каментароў.

Генадзь Гаспадарык нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Нялепава Нясвіжскага раёна Міншчыны. Ён скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, БДЭУ.

У банкаўскай сістэме працуе з 1983 года, пачаўшы кар'еру інжынерам у "Будбанку" СССР. Намеснікам праўлення "Беларусбанка" ён стаў у 2002 годзе, а праз 10 гадоў — першым намеснікам праўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі