СМІ: ЗША вырашаць лёс санкцый супраць уладаў Беларусі да канца красавіка

СМІ: ЗША вырашаць лёс санкцый супраць уладаў Беларусі да канца красавіка

ЗША вырашаць лёс санкцый супраць уладаў Беларусі да канца красавіка. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters. Адзначаецца, што ў Адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа разглядаюць два варыянты: працяг мараторыя на санкцыі ці іх вяртанне ў сувязі з жорсткімі масавымі затрыманнямі ў Мінску 25 сакавіка.

Reuters піша, што “беларускае пытанне” не з’яўляецца прыярытэтным для ЗША на сённяшні дзень, але рашэнне аб санкцыях “можа стаць праверкай таго, наколькі важная для новай адміністрацыі тэма абароны правоў чалавека”. Мараторый на санкцыі ў адносінах дзевяці беларускіх кампаній быў уведзены Злучанымі штатамі восенню 2015 года. Ён мусіў “стымуляваць беларускія ўлады да правядзення дэмакратычных пераўтварэнняў і да збліжэння бліжэйшага саюзніка Расіі з ЕС і ЗША”. Цяпер жа адміністрацыя Трампа “схіляецца да таго, каб працягнуць мараторый на санкцыі, але найхутчэй будзе чакаць да апошняга моманту”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі