Снегапад выклікаў у Гомелі ўсплёск аўтааварыяў

Снегапад выклікаў у Гомелі ўсплёск аўтааварыяў

Снегапад, які прыйшоў у сераду на Гомельшчыну, стаў прычынай усплёску аўтааварыяў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Развякова.

Па стане на 16.00 супрацоўнікі гомельскай ДАІ зафіксавалі 37 ДТЗ. Як удакладніла Развякова, аварыі пераважна нязначныя.

У сувязі з з вялікім снегападам і мінусавой тэмпературай на Гомельшчыне ўведзены план "Надвор'е". Экіпажы ДПС ДАІ, дарожныя і камунальныя службы вобласці пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт працы.

ДАІ Гомельскай вобласці не рэкамендуе гэтым часам перавозіць арганізаваныя групы дзяцей. Кіроўцам падчас снегападу варта ўстрымацца ад паездак і выязджаць толькі пры крайняй неабходнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі