“Советская Белоруссия”: Улада арганізавала грамадства супраць стыхіі

“Советская Белоруссия”: Улада арганізавала грамадства супраць стыхіі

Найбуйнейшае дзяржаўнае выданне “Советская Белоруссия” апублікавала на галоўнай старонцы свежага нумару вялікі і пафасны матэрыял пра прыборку снегу пасля цыклону “Даніэла”. Дзеянні камунальных службаў і мясцовых уладаў па расчыстцы вуліц выстаўляюцца так, быццам гаворка ідзе пра ваенныя дзеянні ці буйное стыхійнае бедства.

“Учора ўвечары мінчане атрымалі СМС ад гарвыканкама з просьбай прыбраць снег ля машын і ў двары. Але яшчэ напярэдадні праца ля многіх дамоў кіпела. Людзі выйшлі па ўласнай ініцыятыве, Так, яны ведаюць: дзяржава без дапамогі не пакіне. Гэта даказана зладжанымі дзеяннямі ўсіх службаў пасля таго, як над краінай пракаціўся цыклон “Даніэла”. Але калі да вялікай справы дадасца асабісты ўнёсак кожнага, вынік узрасце шматкроць. Як тут не згадаць вядомую ісціну: калі мы адзіныя — мы непераможныя”, — піша газета.

Выданне рапартуе пра тое, як ідзе прыборка снегу не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Паўсюль апісваецца зладжаная праца камунальных і іншых службаў, а таксама самаадданасць “валанцёраў з БРСМ”.

Нагадаем, што напярэдадні рассылка СМС ад гарвыканкаму з просьбай прыбраць снег у дварах выклікала хвалю абурэння ў мінчан. Многім прыходзіла па некалькі СМС, паведамленні працягваюць ісці нават сёння.

“Советская Белоруссия”: Улада арганізавала грамадства супраць стыхіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі