Спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу і лыж

"Снежны снайпер" у Смаргоні

"Снежны снайпер" у Смаргоні / shliah.by

У студзені ў некаторых раёнах Беларусі спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу і лыж. Напрыклад, такая сітуацыя ў Смаргоні ў Гродзенскай вобласці. 16 студзеня юныя біятланісты проста бегаюць без лыж і страляюць. Прычым спаборніцтвы расцягнулі на два дні.

У Жыткавічах на Гомельшчыне снег быў, але, як піша раённая газета, "надвор'е замяніла лыжныя гонкі на бегавую дыстанцыю". Дзеці бегалі два кругі па 400 метраў з адным агнявым рубяжом на пяць мішэняў. За промах на стральбе атрымлівалі яшчэ 50 метраў штрафу.

"Снежны снайпер" — рэспубліканскія спаборніцтвы. Іх праводзіць прэзідэнцкі спартовы клуб.

Спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу і лыж
Юныя біятланісты
Спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу і лыж
Біятлон у Жыткавічах / palesenews.by
Спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу і лыж

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі