SpaceX збіраецца адправіць у 2018 годзе на Месяц двух турыстаў

SpaceX збіраецца адправіць у 2018 годзе на Месяц двух турыстаў

Амерыканская прыватная касмічная кампанія SpaceX збіраецца адправіць у 2018 годзе (у красавіку-чэрвені) на Месяц двух турыстаў. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", яе кіраўнік Ілан Маск заявіў, што гэтыя людзі ўжо зрабілі "значныя грашовыя ўкладанні", яны знаёмыя паміж сабой і не з'яўляюцца зоркамі Галівуда. Не з'яўляюцца яны і прафесійнымі астранаўтамі. Імёны будучых касмічных турыстаў Маск не назваў. Сёлета яны пройдуць медыцынскую праверку, пасля чаго пачнецца падрыхтоўка.

"Гэтая праграма — магчымасць для чалавецтва вярнуцца ў далёкі космас упершыню за апошнія 45 гадоў", — сказаў кіраўнік SpaceX. Як вядома, апошні раз амерыканцы ляталі на Месяц у пачатку 1970-х гадоў.

Касмічны карабель, на якім паляцяць турысты, праходзіць выпрабаванні. Мяркуецца, што ён спачатку здзейсніць палёт без пілотаў. Карабель з касмічнымі турыстамі не будзе садзіцца на Месяц, ён толькі абляціць яго і вернецца на Зямлю.

Ілан Маск падкрэслівае, што праект немагчыма было б рэалізаваць, каб не супрацоўніцтва яго кампаніі з NASА.

SpaceX збіраецца адправіць у 2018 годзе на Месяц двух турыстаў
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі