Спартсменам з Расіі не месца на Алімпіядзе, заявіла ўкраінка Вольга Харлан

Вольга Харлан

Вольга Харлан / FIE via Getty Images

Спартсменам з Расіі не месца на Алімпіядзе, заявіла ўкраінская фехтавальшчыца, адна з самых тытулаваных спартсменак Украіны Вольга Харлан. Яна абураная, што Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне дапусціць іх у нейтральным статусе. Пра беларускіх спартсменаў, якім МАК таксама дазволіў выступіць у Парыжы, Харлан не згадала.

"Абурае, што ўвесь свет назірае за вайной, большасць краін падтрымліваюць Украіну і дапамагаюць нам змагацца са злом. А МАК проста бярэ і дапускае гэта зло да Алімпійскіх гульняў", — піша яна. Вольга Харлан заклікае дамагацца скасавання "ганебнага рашэння".

Украіна, дарэчы, яшчэ не вырашыла, ці будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Парыжы з-за допуску беларусаў і расіян.

На Алімпіяду змогуць паехаць спартсмены, якія прайшлі адбор у сваіх відах спорту. На даны момант кваліфікаваліся толькі 8 атлетаў з РФ і 3 — з РБ. А вось беларускіх і расійскіх лёгкаатлетаў у Парыжы не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі