Спартсменка падымала штангу і страціла прытомнасць (відэа)
Здарэнне адбылося на Панамерыканскіх гульнях у Таронта. 20-гадовай дзяўчыне пашанцавала — штанга не нанесла ёй траўмаў.
На Панамерыканскіх гульнях у Таронта 20-гадовая спартсменка з Венесуэлы Джэнесіс Радрыгес Гомес падымала штангу і раптоўна страціла прытомнасць. Delfi адзначае, што Гомес выступала ў вагавой катэгорыі да 53 кілаграмаў і спрабавала падняць вагу 106 кг. Гэта ўдвая больш, чым важыць спартсменка. На шчасце штанга не нанесла ёй траўмаў.
Дзіўна, але Джэнесіс Радрыгес Гомес не спыніла свой удзел у спаборніцтвах. У далейшым яна падняла яшчэ большую вагу — 109 кг. У выніку мужная спартсменка заняла другое месца.