Спецназавец, які прызнаўся ў палітычных забойствах, просіць прытулак у Швейцарыі
Былы баец беларускага Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) Юрый Гараўскі папрасіў палітычнага прытулку ў Швейцарыі, перадае "Нямецкая хваля". Раней гэты спецназавец прызнаўся заходнім журналістам, што ўдзельнічаў у забойствах беларускіх апазіцыянераў паводле загадаў зверху.
Гараўскі мяркуе, што не бачыць сэнсу далей хаваць сваё месцазнаходжанне. Спярша ён казаў, што знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін. Пазней мужчына выказваў меркаванне, што беларускія спецслужбы ўжо вылічылі яго па тэлефанаваннях да блізкіх.
Былы спецназавец заяўляе, што гатовы панесці пакаранне за ўдзел у забойствах экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. Аднак настойвае, каб яго судзілі ў Еўропе, а не ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.