Спецпадраздзяленні складаюць 35% унутраных войскаў — Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў / t.me/vvmvdrb/

Спецпадраздзяленні ў складзе ўнутраных войскаў у 2024 годзе "ўпершыню за ўсю гісторыю" былі сфармаваныя ў кожным рэгіёне. Цяпер яны складаюць больш за 35% ад агульнай колькасці ўнутраных войскаў МУС. Пра гэта заявіў у сваім навагоднім віншаванні намеснік міністра МУС — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, звярнуў увагу "Позірк".

Таксама Карпянкоў заявіў, што ў падраздзяленнях працягваецца "інтэнсіўная падрыхтоўка з інструктарамі, якія валодаюць рэальным баявым досведам".

Унутраныя войскі актыўна ўдзельнічалі ў задушэнні масавых пратэстаў 2020 года. У ранейшыя гады іх таксама выкарыстоўвалі для разгону вулічных акцый.

Карпянкоў, які тады ўзначальваў ГУБАЗіК МУС, асабіста ўдзельнічаў у сілавых акцыях.

Новыя спецпадраздзяленні ў складзе ўнутраных войскаў актыўна ствараюцца з канца 2022 года — калі Карпянкоў стаў намеснікам міністра і ўзначаліў іх. У спецпадраздзяленні найперш бяруць кантрактнікаў, якія раней адслужылі ва ўнутраных войсках. Вядома не менш як пра 12 такіх падраздзяленняў. Іх трэніроўкамі займаліся ў тым ліку баевікі расійскай ПВК "Вагнер".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі