Сперматазоідаў у сперме мужчын стала менш удвая: ці варта непакоіцца беларусам

Сперматазоідаў у сперме мужчын стала менш удвая: ці варта непакоіцца беларусам

Навукоўцы праверылі сперму 43 тысяч мужчын ў розных краінах свету і атрымалі несуцяшальныя вынікі. За 40 гадоў сперматазоідаў у адным мілілітры мужчынскай спермы стала менш удвая. Дадзеныя навуковага даследавання, якое праходзіла з 1973 па 2011 гады публікуе навуковы часопіс Human Reproduction Update і Washington Post.

Прычым, змены закранулі толькі Еўропу, Аўстралію, Паўночную Амерыку і Новую Зеландыю. У Паўднёвай Амерыцы, Азіі і Афрыцы падобных праблем не зафіксанава.

Падобнае даследаванне праводзілася і ў кітайскай правінцыі Хунань, вынікі такія ж: колькасць сперматазоідаў у мужчынскай сперме скарацілася.

Глядзім: ці назіраецца такая ж тэндэнцыя ў Беларусі.

“40 гадоў таму норма сперматазоідаў была каля 40 мільёнаў у адным мілілітры, сёння норма ― 15 мільёнаў у адным мілілітры. Ніхто не можа патлумачыць, з чым гэта звязана, тлумачэнні розныя. Прычыны гэтага незразумелыя. Калі б павялічвалася колькасць бесплодных пар за гэты час настолькі, наколькі паменшылася колькасць сперматазоідаў, мы б бачылі залежнасць. Але калі рэальна глядзець на рэчы, то для апладнення патрэбны адзін сперматазоід. Мы ж не бачым значнага павелічэння бесплодзія ў мужчын цяпер”, ― тлумачыць загадчык кафедры уралогіі Беларускага медыцынскага універсітэта, прафесар Аляксандр Строцкі. Але ўдакладняе, што ў Беларусі падобныя даследаванні не праводзіліся.

Па статыстыцы, з бясплоддзем сутыкаецца ад 15 да 20% сямейных пар. І статыстыка гэтая істотна не змяняецца, кажа Алег Тышкевіч, дырэктар цэнтра дапаможнай рэпрадукцыі “Эмбрыё”:

“Тэндэнцыя стабільная. Нашы дадзеныя супадаюць з еўрапейскімі і сусветнымі. Нейкіх пагаршэнняў у нас няма. У 2010 годзе нормы ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па сперме сапраўды зменшылася. Цяпер людзі жэняцца ў больш сталым узросце. Часам, жанчына затрымліваецца з нараджэннем дзіцяці да 36 гадоў. Мужчыны многія не хочуць жаніцца. Таму тут пытанне, хутчэй, філасофскае, паняцце сям’і размываецца. Бесплодзе ёсць, бо ёсць аборты, гарманальныя парушэнні, інфекцыі ды іншае”.

Па ацэнках сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ва ўсім свеце на бясплоддзе пакутуе 5% чалавечай папуляцыі, а гэта 48,2 мільёна пар. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі