"Справа Сноўдэна" можа пасварыць Берлін і Вашынгтон?
Нямеччыне неабходна прыпыніць перамовы з ЗША пра трансатлантычную зону свабоднага гандлю.
Прынамсі, пакуль няма тлумачэнняў Вашынгтона наконт дзейнасці Агенцтва нацыянальнай бяспекі.
З такой заявай выступіў кандыдат у прэм'ер-міністры Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Пеер Штайнбрук. Ён сапернік Ангелы Меркель на блізкіх выбарах федэральнага канцлера. ВЫбары пройдуць сёлета 22 верасня.
Штайнбрук раскрытыкаваў намер урада Меркель падпісаць з ЗША дамову, якая б ухіліла заканадаўчыя бар'еры ў гандлі, у той час як Берлін "нават не можа быць упэўнены, што амерыканцы не сядзяць у яго пад сталом з падслухвальнымі прыладамі".
У той жа час некаторыя незалежныя назіральнікі ў Нямеччыне мяркуюць, што будучая дамова заклікана забяспечыць абарону асабістых звестак на міждзяржаўным узроўні.
Паводле ранейшых паведамленняў, нагадвае РБК, Агенцтва нацыянальнай бяспекі штомесяц атрымлівае з Нямеччыны больш за 500 мільёнаў файлаў.
Фота — gazeta.zn.ua