Справаздача па АЭС на англійскай і літоўскай мовах з’явіцца на гэтым тыдні

На гэтым тыдні пабачаць свет літоўска- і англійскамоўны варыянты канчатковай Справаздачы па ўплыве на навакольнае асяроддзе Астравецкай АЭС. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны інжынер праекту беларускай атамнай электрастанцыі Анатоль Стралкоў. Анатоль Стралкоў: “Англійская мова — яшчэ не. Але на гэтым тыдні завяршаецца пераклад, і мы ўжо аддаем яго. Заўтра-паслязаўтра, як мне сказалі, яны завяршаюць. Там і па-літоўску таксама. Хто папрасіў на нацыянальнай мове, тое мы і зрабілі. А на англійскай мове, у прынцыпе, сёння ўся Еўропа працуе”.

Паводле міжнародных абавязальніцтваў, Беларусь павінна зрабіць пераклад на англійскую мову, а таксама на мовы краін-суседак. Што тычыцца беларусаў, то, па словах спецыяліста, азнаёміцца з канчатковым варыянтам дакумента здолее кожны ахвотнік. Для гэтага трэба будзе папросту звярнуцца ў Дырэкцыю будаўніцтва АЭС альбо ў Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі