Справу былога ўдзельніка “Плошчы” перадалі ў суд
Справу былога ўдзельніка “Плошчы” 2010 года нядаўна перадалі ў суд. 31-гадовага Святаслава Б. будуць судзіць па артыкуле “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту з дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Дата пачатку працэсу пакуль невядомая, справу будзе разглядаць суд Савецкага раёна Мінска.
Як інфармавала Еўрарадыё, 15 сакавіка 2017 года пасля заканчэння ў сталіцы “Маршу недармаедаў” сілавікі ў цывільным затрымлівалі ў тралейбусе групу анархістаў (падчас шэсця яны хавалі свае твары). Святаслаў Б. спрабаваў адбіць пратэстоўцаў. Відэа здарэння трапіла ў інтэрнэт. Пазней праваахоўнікі вылічылі мужчыну і затрымалі. Спачатку крымінальную справу распачалі па артыкуле “Хуліганства”, але пасля яе перакваліфікавалі. Цяпер Святаславу пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Восенню 2011-га па справе “Плошчы” ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
кгбисты дерутся с анархистами #минск #дармаеды #беларусь pic.twitter.com/rclAU3rcft
— Алексей Кириленко (@Kirilenko_a) March 15, 2017