Спрэчкі па справе топ-мэнэджараў Белгазпрамбанка пачнуцца 21 чэрвеня

Ператрус у штабе Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё
Ператрус у штабе Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

Спрэчкі па справе топ-мэнэджараў Белгазпрамбанка пачнуцца 21 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Гэта заключная стадыя працэсу. Мяркуецца, што спрэчкі працягнуцца некалькі дзён.

Віктар Бабарыка працягвае верыць, што справядлівае рашэнне суда магчыма, паведамляе яго афіцыйны тэлеграм-канал.

...усё ж мая наіўнасць - не глупства. І самы горшы варыянт я таксама разгледзеў. Вялікі тэрмін у калоніі не самы трагічны варыянт. Тым больш што цяпер там збіраюцца не самыя дрэнныя людзі, — кажа Віктар Бабарыка.

Віктар Бабарыка ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні. Ён быў затрыманы разам са сваім сынам Эдуардам 18 чэрвеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі