Спрынт у Антхольцы выйграў немец Шэмп, беларус Чапелін — 39-ы

Спрынт у Антхольцы выйграў немец Шэмп, беларус Чапелін — 39-ы

У пятніцу, 22 студзеня, у Антхольцы на шостым этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў спрынт у мужчын. Яго выйграў немец Сімон Шэмп — 23 хвіліны 1,2 секунды, без промахаў. Лепшым сярод беларусаў быў Уладзімір Чапелін, які на агнявых рубяжах дапусціў два промахі. Лідару ён саступіў 1 хвіліну 23,4 секунды.

Беларусы Раман Елятноў і Дзмітрый Дзюжаў занялі 47-е і 48-е месцы адпаведна, а вось Сяргей Бачарнікаў быў 99-м сярод 106-ці ўдзельнікаў.

Этап Кубка свету па біятлоне працягнецца ў суботу гонкамі пераследвання ў мужчын і жанчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі