Спявачка Шакіра заключыла здзелку і пазбегла турмы

Шакіра ў Барселоне

Шакіра ў Барселоне / Reuters

Калумбійская спявачка Шакіра заключыла здзелку і пазбегла турмы. Па справе аб нявыплаце падаткаў у Іспаніі яна заплаціць амаль 8 мільёнаў долараў. Пра гэта было аб'яўлена 20 лістапада ў Барселоне, паведамляе Reuters.

Справа цягнулася з 2018 года. Паводле абвінавачання, спявачка не заплаціла больш за 14 мільёнаў долараў падаткаў за 2012–2014 гады. Іспанская пракуратура лічыць, што Шакіра праводзіла ў Іспаніі дастаткова часу, каб лічыцца падатковым рэзідэнтам. У 2022-м яна запатрабавала для спявачкі больш за восем гадоў турмы і вялізны штраф.

Летась Шакіра адмовілася ад здзелкі і спадзявалася даказаць сваю невінаватасць. Цяперашняе рашэнне яна тлумачыць "асабістымі, эмацыйнымі і сентыментальнымі прычынамі, якія не маюць нічога агульнага з юрыдычнымі". Спявачка вырашыла не траціць гады свайго жыцця на суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі