Спёка і аранжавы ўзровень небяспекі — якім будзе панядзелак 22 ліпеня

Лета ў Беларусі

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

Да 31 градуса цяпла чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 22 ліпеня. Сіноптыкі аб'явілі з гэтай нагоды аранжавы ўзровень небяспекі. Згодна з імі, наша краіна застаецца ва ўмовах устойлівых паветраных мас.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы — без ападкаў. Удзень — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман.

Ноччу слупок тэрмометра мінімальна апусціцца да +11+16-ці, днём падымецца да +24+31-га па паўднёвым захадзе краіны. Піце шматт вады і не забывайцеся пра галаўны ўбор!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі