ЗША нанеслі новыя ўдары па аб'ектах хусітаў у Емене

Узлёт ваеннага самалёта ЗША

Узлёт ваеннага самалёта ЗША / Reuters

ЗША нанеслі ўдары па аб'ектах хусітаў у Емене. Былі знішчаны 14 ракет, якія былі гатовы да пуску і ўяўлялі сабой непасрэдную пагрозу гандлёвым судам і караблям ВМС ЗША ў рэгіёне. Пра гэта паведамляе ў сацсетках Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША.

"Гэтыя ракеты... маглі быць выпушчаны ў любы момант", прэвентыўным ударам ЗША рэалізавалі сваё "права і абавязак абараняць сябе", гаворыцца ў паведамленні. Там таксама падкрэсліваецца, што гэтыя ўдары і іншыя дзеянні ЗША "знізяць магчымасці хусітаў працягваць безразважныя напады на міжнароднае і камерцыйнае суднаходства ў Чырвоным моры, Баб-эль-Мандэбскім праліве і Адэнскім заліве".

Апалчэнцы-хусіты з Емена, дзе з 2014 года ідзе грамадзянская вайна, з'яўляюцца саюзнікамі Ірана. Хусіты кантралююць частку тэрыторыю краіны. З лістапада яны нападаюць на караблі, у выніку чаго запаволіўся гандаль паміж Азіяй і Еўропай. У адказ ЗША пачалі атакі на хусітаў — з разлікам аслабіць іх магчымасці нападаць на караблі ў Чырвоным моры. Хусіты са свайго боку сцвярджаюць, што дзейнічаюць у знак салідарнасці з палестынцамі ў сектары Газа, і пагражаюць нарасціць атакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі