Стала вядома, калі базавая велічыня ў Беларусі можа павялічыцца да 23 рублёў

Стала вядома, калі базавая велічыня ў Беларусі можа павялічыцца да 23 рублёў

З 1 студзеня 2017 года базавую велічыню ў Беларусі плануюць павялічыць да 23 рублёў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінфіна Ірына Комар. Паводле яе слоў, праект бюджэту на 2017 год сфармаваны з улікам павелічэння базавай велічыні на 2 рублі (цяпер яна складае 21 рубель).

Адзначаецца, што гэтае рашэнне "дазволіць прывесці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасць з узроўнем інфляцыі".

Як вядома, у нашай краіне да базавай велічыні прывязаныя памеры сацыяльных выплат (дапамог, стыпендый), стаўкі дзяржаўнай пошліны, штрафы.

Апошні раз базавая велічыня ў нашай краіне змянялася 1 студзеня 2016-га, яна павялічылася з 180 тысяч да 210 тысяч недэмінаваных рублёў (з 1 ліпеня — 21 рубель).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі