Стала вядома, калі пабудуюць новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея

Распрацоўка праекта новага Нацыянальнага гістарычнага музея абышлася бюджэту ў 430 тысяч рублёў

Распрацоўка праекта новага Нацыянальнага гістарычнага музея абышлася бюджэту ў 430 тысяч рублёў / БЕЛТА

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея. Яго ўзвядуць паміж праспектам Пераможцаў, Арлоўскай вуліцай і Свіслаччу восенню 2026-га. Пра гэта расказаў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Валерый Вараніцкі. Ён лічыць, што "гэты праект стане нацыянальным гонарам", візітнай карткай раёна, піша minsknews.by.

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка хоча пабудаваць "музей гісторыі Беларусі", стала вядома ў чэрвені 2024-га. Ён прапаноўваў узяцца за "новы знакавы аб'ект" Кітаю. Перад гэтым стала вядома, што сталічныя ўлады разглядалі варыянт размяшчэння Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які займае будынак на вуліцы Карла Маркса (і ён замалы для яго фондаў), у адрэстаўраваным Пішчалаўскім замку (былым мінскім СІЗА № 1 на Валадарскага). Але ад такога варыянту адмовіліся.

У пачатку восені было аб'яўлена, што новы гістарычны музей Беларусі пабудуюць на ўскраіне — на тэрыторыі, дзе раней размяшчаўся парк "Дрымлэнд" (гэтае месца Лукашэнка лічыць "цалкам аптымальным"). Тады праект будынка, які паўтарае контуры карты Беларусі, і канцэпцыю экспазіцыі паказалі Аляксандру Лукашэнку. Ён запатрабаваў, каб у ёй не было "ніякага нацыяналістычнага або ўра-патрыятычнага перахлёсту".

Перад музеем запланавалі плошчу са скульптурай, якую назвалі "Беларусь адзіная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі