Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць прадаваць навагоднія ялінкі
Елачны кірмаш
Сёлета ёлачныя кірмашы ў Мінску пачнуць працу 16 снежня, паведамляе інфармагенцтва "Мінск-Навіны".
Галоўны ёлачны кірмаш размесціцца па адрасе вуліца Баграціёна, 70. Ён будзе працаваць з 10:00 да 20:00 па 31 снежня без выходных і перапынкаў. Там можна будзе купіць не толькі ялінкі, але і хвоі, дрэвы ў кадках і навагоднія букеты.
Ад 16 снежня пачнуць працу ёлачныя кірмашы і ў Віцебску. Віцябляне змогуць купіць сабе навагоднія дрэвы каля Полацкага, Смаленскага, Паўднёвага рынкаў, а таксама ў шэрагу іншых раёнаў горада. Рынкі будуць працаваць з 8:00 да 20:00.
У Брэсце гандаль ялінкамі пачнецца 17 снежня. Іх можна будзе купіць каля ўваходу на рынкі, на плошчы Леніна і ў іншых раёнах з 10:00 да 21:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.