Стала вядома, калі ў школах пачнуцца тэсты на схільнасць да наркотыкаў

У Беларусі тэставаць школьнікаў на схільнасць да наркотыкаў пачнуць ў новага навучальнага года — з верасня 2015-га. Пра гэта 5 лютага падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Паводле яго слоў, спецыялісты ўстановаў адукацыі ўжо праводзяць тлумачальную працу сярод бацькоў дзяцей пра важнасць гэтага мерапрыемства.

"Хацелася б, каб анкетаванне прайшло без стрэсаў з боку дзяцей і падлеткаў, без хваляванняў з боку бацькоў", — сказаў міністр. Ён падкрэслівае важнасць захавання "максімальнай канфідэнцыйнасці інфармацыі". Чыноўнікі вырашаюць, хто атрымае доступ да такой інфармацыі і якім чынам будзе арганізаваная бяспека асабістых дадзеных.

Жураўкоў адзначыў, што на працягу вясны будзе праходзіць падрыхтоўка да будучага анкетавання педагогаў-псіхолагаў і класных кіраўнікоў.

Нагадаем, мяркуецца, што анкетаванне будзе праводзіцца сярод школьнікаў, якія дасягнулі 11-гадовага ўзросту, а таксама студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных установаў адукацыі не менш за адзін раз на год.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі