Стала вядома, калі з'явіцца даклад па інцыдэнце з самалётам Ryanair

Офіс Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі / Balkancar / Shutterstock​
Офіс Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі / Balkancar / Shutterstock​

Папярэдні даклад пра інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair у Мінску будзе прадстаўлены 25 кастрычніка, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на Дэпартамент авіяцыі Мінтранса Беларусі.

Даклад прадставіць Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваёй штаб-кватэры ў Манрэалі. Беларуская дэлегацыя вочна возьме ўдзел у пасяджэнні, яе ўзначаліць дырэктар дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі.

Як паведамляла Еўрарадыё, папярэднія высновы экспертаў ICAO мусілі прагучаць 13 верасня, але пасяджэнне арганізацыі перанеслі на пазнейшы тэрмін.

Самалёт авіякампаніі Ryanair падчас палёту 23 траўня з Афін у Вільню быў вымушаны прызямліцца ў Мінску. На борце гэтага самалёта знаходзіўся беларускі апазіцыянер Раман Пратасевіч. Ён быў затрыманы пасля пасадкі разам са сваёй сяброўкай, грамадзянкай Расіі Сафіяй Сапега.

Інцыдэнт прывёў да таго, што Рада Еўрасаюза забараніла беларускім самалётам выкарыстоўваць паветраную прастору краін ЕС і еўрапейскія аэрапорты. Шэраг краін таксама абвясціў пра пашырэнне санкцыйных спісаў ў дачыненні да Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі