Папярэднюю справаздачу пра пасадку самалёта Ryanair адклалі на кастрычнік
ICAO перанесла на кастрычнік папярэднюю справаздачу па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair у Мінску, паведамляе РІА "Новости".
Высновы экспертаў мусілі прагучаць у панядзелак, 13 верасня. Але ў той дзень, як і ў наступныя дні на гэтым тыдні, справаздача апублікаваная не была.
Гатовы даклад ICAO з інфармацыяй ад дзяржаў-удзельніц і заключэнне плануецца апублікаваць у лістападзе, калі пройдзе сесія Савета ICAO.
23 траўня ў мінскім аэрапорце прымусова прызямліўся пасажырскі самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. З яго борта были знятыя і затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
Улады Беларусі заявілі, быццам зрабілі гэта пасля атрымання паведамлення, што на борце самалёта Ryanair была выбуховая прылада. Аднак апублікаваны ліст ад "салдатаў ХАМАС" меў датаванне пазнейшае за пасадку самалёта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.