Стала вядома, колькі будуць каштаваць салют і канцэрт на 9 траўня
Салют у Мінску на 9 траўня будзе каштаваць 220 тысяч рублёў. Яго дадуць з пяці месцаў. У заданні да дзяржзакупкі ўдакладняецца, што "пераважная колеравая гама — колеры нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь".
Яшчэ 220 тысяч рублёў чыноўнікі выдаткоўваюць на канцэрт да Дня Перамогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.