Стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі

Стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі

Стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі. Пра суму падатку ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты. Паводле яго слоў, для асобных катэгорый грамадзян будуць дзейнічаць ільготы: для пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый.

"Для астатніх гэта будзе стаўка ад 20 да 50 рублёў за год, — кажа Круты. — Таму сказаць, што гэта ўжо нейкая непад'ёмная ці катастрафічная сума для гараджаніна, немагчыма".

Пра новаўвядзенне аб'явілі ў 2021 годзе. Мяркуецца, што яно пачне дзейнічаць у 2022-м. Для тых, хто мае больш за адну кватэру, адпаведны падатак дзейнічаў і раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі