Стала вядома, у чым падазраюць філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Стала вядома, у чым падазраюць філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Стала вядома, у чым падазраюць філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Ён знаходзіцца за кратамі на Акрэсціна з 4 жніўня, прызнаны палітвязнем. Як піша "Наша ніва" са слоў адваката Дзмітрыя Лазавіка, Мацкевіча падазраюць у "арганізацыі ці ўдзеле ў дзеяннях, што парушылі грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Пры гэтым допыт у якасці падазраванага не праводзіўся.

Сілавікі праводзілі ператрусы і па месцы жыхарства, і па месцы рэгістрацыі. Яны забралі ўсе электронныя носьбіты інфармацыі, шэраг дакументаў. Катаванняў не было. Аднак з Уладзімірам Мацкевічам праводзілася "аператыўная размова", падчас якой яму неналежным чынам патлумачылі яго правы.

Мацкевіч адчувае сябе нармальна. Па словах адваката, бадзёрасць і пачуццё гумару ён не страціў. Віну не прызнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі