Стала вядома ўмяшчальнасць мінскага стадыёна “Дынама” пасля рэканструкцыі
Стала вядома канчатковая ўмяшчальнасць мінскага стадыёна “Дынама” пасля рэканструкцыі. Разам з VIP-ложамі яна складзе 22 234 чалавекі. Пра гэта на тэлеканале “Беларусь 5” паведаміў прадстаўнік арганізацыі, якая займаецца рэканструкцыяй. Як вядома, здача стадыёна была запланаваная на канец 2017 года. Аднак у верасні старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пасля ўрадавай інспекцыі спартыўных аб’ектаў заявіў, што рэканструкцыя завершыцца летам 2018-га. Неўзабаве пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка сказаў, што не згодны з пераносам даты. Як вядома, у 2019 годзе на стадыёне “Дынама” пройдуць асноўныя спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў, цырымоніі іх адкрыцця і закрыцця.