Стала вядомае імя аднаго з нападнікаў у Каліфорніі
Амерыканская паліцыя назвала імя аднаго з падазраваных у нападзе на цэнтр для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бернардына.
Паводле папярэдніх звестак, адзін з падазраваных — гэта Саід Фарук, а другі — яго брат. Асобу жанчыны, забітай паліцыянтамі ў перастрэлцы, пакуль не выявілі.
Як паведамляла Еўрарадыё, страляніна адбылася ў сераду на тэрыторыі цэнтра для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пры гэтым былі забітыя 14 чалавек і 17 параненыя.
Пры пераследзе паліцыя застрэліла дваіх нападнікаў — мужчыну і жанчыну. Трэцага падазраванага ўдалося затрымаць.
Паведамляецца, што ў аўтамабілі, на якім ехалі нападнікі, знайшлі выбуховыя прыстасаванні.
Фота: AFP