Сталі вядомыя склады беларускіх каманд на эстафетныя біятлонныя гонкі

Сталі вядомыя склады беларускіх каманд на эстафетныя біятлонныя гонкі

Сталі вядомыя склады беларускіх каманд на сённяшнія эстафетныя біятлонныя гонкі. 2-гі этап Кубка свету праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне.

Жаночая эстафетная гонка стартуе ў 13.15 паводле беларускага часу. У складзе беларускай зборнай будуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч.

Мужчынская эстафетная гонка пачнецца ў 16.30. У складзе беларускай каманды — Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Сяргей Бачарнікаў і Дзмітрый Дзюжаў.

Адзначым, што ў адсутнасць Дар'і Домрачавай на рахунку беларускай зборнай на сёлетнім Кубку свету пакуль няма медалёў.

Фота з сацыяльных сетак.

Сталі вядомыя склады беларускіх каманд на эстафетныя біятлонныя гонкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі