Сталічныя выратавальнікі дапамаглі сабаку выбрацца з праталіны на Цнянцы (фота)
У Мінску выратавальнікі дапамаглі сабаку выбрацца з праталіны на вадзе, куды хатні любімец праваліўся, калі вырашыў пабегаць па лёдзе. Гэта здарылася 9 сакавіка на Цнянцы. Пёс пароды лабрадор знаходзіўся на адлегласці ў 15 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС дасталі яго з вады за некалькі хвілінаў і перадалі гаспадыні.
Цяпер сабаку нічога не пагражае. А выратавальнікі настойліва рэкамендуюць выгульваць чатырохногіх сяброў на павадку.