Сталіцу Казахстана перайменавалі ў Нурсултан

Сталіцу Казахстана перайменавалі ў Нурсултан

Дэпутаты абедзвюх палат казахстанскага парламента на сумесным пасяджэнні 20 сакавіка аднагалосна ўхвалілі перайменаванне сталіцы краіны Астаны ў Нурсултан, піша "Новая газета". Так яны ўшанавалі першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева, які пайшоў у адстаўку.

Цяпер законапраект павінен падпісаць новы прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Дарэчы, ініцыятыва перайменавання належыць якраз яму. Таксама ён парпаноўваў перайменаваць вуліцы гарадоў у гонар Назарбаева. Міністр фінансаў Аліхан Смаілаў адмовіўся назваць папярэднюю суму, якая спатрэбіцца на перайменаванне.

Такаеў таксама ўзнагародзіў Назарбаева знакам адрознення "Залатая зорка" і надаў яму званне "Народны герой".

Пра сыход у адстаўку Нурсултан Назарбаеў абвясціў напярэдадні ў тэлезвароце. За ім засталася толькі пасада старшыні Савета бяспекі. Новым прэзідэнтам краіны стаў яго пляменнік Касым-Жамарт Такаеў, які дагэтуль быў спікерам парламента. Цяпер спікерам парламента абралі дачку Назарбаева Дарыгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі