Канстытуцыйны суд Казахстана адмяніў закон аб першым прэзідэнце
Працэс пазбаўлення ад вядучай ролі Назарбаева ў жыцці Казахстана называюць "дэелбасызацыяй" / Reuters
Канстытуцыйны суд Казахстана адмяніў закон "аб першым прэзідэнце — Елбасы". Ён гарантаваў былому кіраўніку краіны Нурсултану Назарбаеву імунітэт ад пераследу і недатыкальнасць яго маёмасці.
Восенню 2022-га ў Казахстане выключылі дзень першага прэзідэнта са спісу дзяржаўных святаў. Таксама сталіцы вярнулі ранейшую назву — замест Нур-Султана яна зноў стала Астаной.
Працэс пазбаўлення ад вядучай ролі Назарбаева ў жыцці Казахстана называюць "дэелбасызацыяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.