У Казахстане вырашылі выключыць Дзень першага прэзідэнта з катэгорыі дзяржсвятаў

Нурсултан Назарбаеў / vlast.kz
Нурсултан Назарбаеў / vlast.kz

Дэпутаты парламента Казахстана сёння разгледзяць пытанне аб выключэнні Дня першага прэзідэнта з катэгорыі дзяржаўных святаў, піша vlast.kz

Дзень першага прэзідэнта ў Казахстане адзначалі 1 снежня. У гэты дзень у 1991 годзе Нурсултан Назарбаеў быў упершыню абраны прэзідэнтам. За яго тады прагаласавалі 98,78% выбаршчыкаў. Як дзяржаўнае свята дата адзначалася з 2012 года.

Цяпер дэпутаты прапануюць святкаваць 1 снежня "па аналогіі з такімі знакавымі датамі, як Дзень дзяржаўных сімвалаў, Дзень падзякі і іншых датаў, якія маюць высокі грамадска значны патэнцыял, выключыўшы яго з ліку дзяржаўных святаў". Пра гэта гаворыцца ў заключэнні камітэта па сацыяльна-культурным развіцці Мажыліса.

У студзені 2022 года ў Казахстане адбыліся хваляванні, у выніку якіх пачалося рэфармаванне ўлады. Нурсултан Назарбаеў пазбавіўся шэрагу сваіх пажыццёвых пасадаў. З пасадаў вымушаныя былі сысці і яго блізкія сваякі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі