Сенат Казахстана пазбавіў Назарбаева пажыццёвай пасады кіраўніка Савета бяспекі

Нурсултан Назарбаеў​ / elbasy.kz
Нурсултан Назарбаеў​ / elbasy.kz

Сенат Казахстана пазбавіў Нурсултана Назарбаева права пажыццёва ўзначальваць Савет бяспекі краіны і Асамблею народа Казахстана (АНК). Дэпутаты верхняй палаты парламента ўхвалілі праект адпаведнага канстытуцыйнага закона, паведамляе рэсурс Vласть.

"Сенатары падтрымалі змены ў заканадаўстве аб тым, што Савет бяспекі і АНК павінен узначальваць кіраўнік дзяржавы па сваёй пасадзе", — распавялі прэс-службе сената Казахстана.

Таксама з Назарабаевым больш не будуць узгадняць ініцыятывы па асноўных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі. Гэтую норму таксама прыбралі з законаў.

Раней 19 студзеня папраўку аб пазбаўленні Назарбаева права пажыццёва ўзначальваць Савет бяспекі ўхвалілі дэпутаты ніжняй палаты парламента  — Мажыліса. Зараз папраўкі павінен зацвердзіць прэзідэнт краіны.

У першых чыслах студзеня ў Казахстане ўспыхнула вулічнае супрацьстаянне. Першапачатковай падставай было павышэнне коштаў на газ. Аднак затым сталі гучаць палітычныя лозунгі. Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў папрасіў кіраўніцтва краін-членаў АДКБ "аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". Місія АДКБ у Казахстане доўжылася некалькі дзён. Пасля нармалізацыі абстаноўкі родных і прыхільнікаў першага прэзідэнта краіны Назарбаева сталі адхіляць ад улады, а сам ён запісаў зварот, у якім назваў сябе пенсіянерам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі