Экс-кіраўнік Камітэта нацбяспекі Казахстана асуджаны на 18 гадоў зняволення

Карым Масімаў / vlast.kz
Карым Масімаў / vlast.kz

Экс-кіраўнік Камітэта нацбяспекі Казахстана (галоўнай спецслужбы краіны), былы прэм'ер Карым Масімаў асуджаны на 18 гадоў зняволення. З канфіскацыяй маёмасці і з пажыццёвай забаронай займаць пасады на дзяржаўнай службе. Яго прызналі вінаватым у спробе дзяржперавароту, дзяржздрадзе і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе vlast.kz.

Масімава затрымалі ў студзені 2022-га падчас масавых выступленняў у Казахстане. Пад суд трапілі і яго намеснікі, якія атрымалі 3, 15 і 16 гадоў зняволення. Працэс праходзіў з лістапада ў закрытым рэжыме.

Усіх асуджаных пазбавілі генеральскіх званняў і ўзнагарод.

Карым Масімаў лічыўся блізкім паплечнікам экс-прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, які ў выніку студзеньскіх падзей 2022-га страціў увесь уплыў і ўладу. У Казахстане прайшлі чысткі палітычных і бізнес-элітаў.

Экс-кіраўнік Камітэта нацбяспекі Казахстана асуджаны на 18 гадоў зняволення
vlast.kz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі