Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя
Павел Старавойтаў / фота з архіва
13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў.
Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жыць, але не трэба душу мяняць на грошы. Не трэба мараль разменьваць на нейкія пасады, а кар’еру — на чалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, перакананы Павел Старавойтаў.
Пра тое, якім чынам “беларускасць пашырае сусвет”, чаму нацыянальная ідэя — гэта не пра муры, а пра своеасаблівасці, і як звязаныя беларуская мова і… Вялікі андронны калайдар, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Старавойтавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.