Старшыня "Белай Русі" раптам выказаўся, што расколу ў партыі няма
Алег Раманаў
Старшыня "Белай Русі" раптоўна выказаўсяпра тое, што расколу ў партыі няма. "Шэрагі патрыётаў адзіныя і маналітныя", — заявіў Алег Раманаў. І дадаў, што рознагалоссі ў кіраўніцтве партыі — гэта "мары збеглых здраднікаў".
Падобнымі постамі адзначыліся нядаўна і некаторыя "калегі" Раманава. Напрыклад, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення "Белай Русі" Максім Гурын піша, што "гора-суайчыннікі" спрабуюць "расхістаць сістэму дзяржкіравання і ўкінуць іскру разладу". Але "аднапартыйцы Прыдняпроўя" стаяць "шчытом процівагі шкоднаснай ідэалогіі".
А што здарылася?
Усё пачалося з крытыкі хамскай пазіцыі Грыгорыя Азаронка ў адносінах да беларускай інтэлігенцыі з боку кіраўніцы гродзенскай абласной "Белай Русі" Святланы Вараніцы. Яна папракнула прапагандыста ў імкненні арганізаваць для людзей культуры і навучы чысткі накшталт сталінскіх.
Гэта стала прычынай для размоваў пра тое, што ў "Белай Русі" прабеларускія ябацькі не вельмі ўжываюцца з прарасійскімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.