Старшыня ЦВК Карпенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі

Новыя санкцыі ўвялі Вялікабрытанія і Канада, ілюстрацыйнае фота
27 студзеня Вялікабрытанія і канада ўвялі новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Пад іх трапілі як фізічныя асобы, так і прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу.
Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапілі шэсць фізычных і тры юрыдычныя асобы. Урад краіны абвясціў, што санкцыі ўводзяцца "ў адказ на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў" і сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека. Юрыдычныя асобы трапілі ў "чорны спіс" за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.
Сярод фізічных асобаў пад санкцыі трапілі:
старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка,
начальнік ГУБАЗіК Андрэй Ананенка,
намеснік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч,
начальнік беларускай папраўчай калоніі №11 г. Ваўкавыска Віктар Дуброўка,
начальнік турмы №1 у Гродне Павел Казакоў,
начальнік СІЗА №1 у Мінску Андрэй Цэдрык.
Таксама пад санкцыі трапілі наступныя юрыдычныя асобы: апынуліся 3 суб’екты абароннага сэктару Беларусі:
завод "Легмаш" (Орша) — прадпрыемства, якое займаецца вырабам боепрыпасаў,
канструктарскае бюро "Беспілотныя верталёты",
ААТ "АЛЕЎКУРП" — дзяржаўная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю радыёлакацыйных сістэм і сістэм кіравання ўзбраеннем.
Санкцыі Канады ўведзеныя ў каардынацыі з Вялікабрытаніяй. Пад іх за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і пастаянныя парушэнні правоў чалавека трапілі 10 чалавек і 12 арганізацый Беларусі.
Гэта наступныя фізічныя асобы:
Галіна Лукашэнка — афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі,
Арцём Балаба і Максім Балаба — сыны камандзіра мінскага АМАПа Дзмітрыя Балабы,
Ірына Карпянкова і Ігар Карпянкоў — жонка і сын намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова,
Уладзіслаў Паўленка — кіраўнік завода "Легмаш",
Уладзімір Чудакоў — кіраўнік КБ "Беспілотныя верталёты",
Анатоль Савянок — гендырэктар ААТ "СтанкаГомель",
Андрэй Ананенка — начальнік ГУБАЗіК,
Вольга Маршаловіч.
Сярод арганізацый пад санкцыямі апынуліся:
Атрады міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП),
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК),
Камітэт дзяржбяспекі Беларусі,
ААТ "СтанкаГомель",
Беларускі металургічны завод,
завод "Легмаш",
Канструктарскае бюро "Беспілотныя верталёты",
ТАА "Лабараторыя адытыўных тэхналогій",
ТАА "Рухсерваматор",
Мінскі падшыпнікавы завод,
Мінскі завод шасцерняў,
ААТ "Вістан" (Віцебскі станкабудаўнічы завод).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.