Старшыня КДБ — пра затрыманне памочніка прэзідэнта і суд Шаройкі

Старшыня КДБ — пра затрыманне памочніка прэзідэнта і суд Шаройкі

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык выказаўся пра затрыманне памочніка кіраўніка дзяржавы, інгспектара па Гродзенскай вобласці (ужо былога) Сяргея Раўнейкі і пра суд над украінскім грамадзянінам Паўлам Шаройкам. У Вакульчыка запыталіся, чаму больш за год сачылі за Раўнейкам?

Вакульчык: "Вы ж дарослыя людзі, вы ж разумееце, што гэта не ў адкрытую ўсё ідзе, гэта ўсё носіць латэнтны характар. Потым жа вы самі будзеце папракаць, што ўзялі не зразумела за што чалавека. Павінны быць вычарпальныя бясспрэчныя доказы. Мы займаліся гэтай працай дастаткова доўга. Замацоўвалі, таму што гэта носіць маштабны характар".

Нядаўна са спазненнем стала вядома, што ў Беларусі асуджаны за шпіянаж украінец Павел Шаройка. А справу беларусаў вылучылі ў асобную вытворчасць. Вакульчык кажа: "Шаройка прафесійны разведчык. Але там жа быў не толькі ён. Намі быў выяўлены значна большы здраднік, шпіён, былая службовая асоба. [Беларускія грамадзяне], некаторыя з іх вам вядомыя. Не будзем забягаць наперад. Гэтыя матэрыялы выдзелены ў асобную вытворчасць. Але павінна быць прэзумпцыя невінаватасці".

Вакульчык сказаў, што пакуль не будзе называць імёны гэтых людзей, а калі яны апынуцца невінаватыя, то тым больш не трэба пра іх гаварыць. У суды іх справы яшчэ не перадавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі