Старшыня Мінгарвыканкама: сітуацыю з прыватнымі школамі трэба браць пад кантроль

Старшыня Мінгарвыканкама: сітуацыю з прыватнымі школамі трэба браць пад кантроль

"Сітуацыю трэба браць пад кантроль", — заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, каментуючы дзейнасць прыватных школаў у Мінску. Заява прагучала 31 жніўня на педагагічным форуме ў сталіцы.

Сівак адзначыў, што прыватных школаў становіцца ўсё больш. У мінулым навучальным годзе 880 вучняў займаліся ў 12 прыватных сярэдніх школах. Цяпер такіх школ 18, прычым толькі чатыры з іх прайшлі акрэдытацыю. 

"Адначасова назіраецца і іншая тэндэнцыя: з павелічэннем колькасці прыватных устаноў адукацыі расце і колькасць зваротаў грамадзян па розных пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу ў іх. Цалкам дакладна: сітуацыю трэба браць пад кантроль. І камітэту, і раённым упраўленням па адукацыі неабходна актыўна вывучаць якасць прадастаўляемай адукацыі, кантраляваць выкананне санітарных нормаў і правілаў у прыватных установах", — цытуюць "Мінск-Навіны" словы кіраўніка сталіцы. 

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў дзяржаўных школах не могуць працаваць настаўнікі, якія не падзяляюць дзяржаўную ідэалогію. Цяпер, відавочна, прыйшла чарга і па прыватныя школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі