Старшыня Нацбанка: Для інфляцыі ў 20-22% у Беларусі няма падстаў

Павел Калаўр раскрытыкаваў прагнозы наконт таго, што гадавая інфляцыя ў Беларусі можа скласці 20-22%.

"Няма ніякіх разлікаў і эканамічных падставаў, каб у Беларусі склалася інфляцыя на ўзроўні 20-22%", — паведаміў кіраўнік Нацбанка на прэс-канферэнцыі 5 траўня.

Паводле прагнозаў Міжнароднага валютнага фонду, апублікаваных у красавіку, інфляцыя ў Беларусі па выніках 2015 года можа скласці 22,1%. Аналітыкі аўстрыйскай банкаўскай групы Raiffeisen выказалі меркаванне, што інфляцыя ў нашай краіне за год можа дасягнуць 23%.

Павел Калаўр заявіў таксама, што Нацбанк і надалей будзе праводзіць гнуткую палітыку абменнага курсу. Галоўны банк Беларусі плануе перайсці на палітыку бесперапыннага падвойнага аўкцыёну.

"Мы чытаем каментары, у тым ліку і на форумах, на адрас Нацбанка і хочам, каб да нашай палітыкі быў давер", — заявіў банкір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі