Старшыня СК: вываз польскіх актывістак рабіўся з ініцыятывы польскіх спецслужб

Старшыня СК: вываз польскіх актывістак рабіўся з ініцыятывы польскіх спецслужб

Арыштаванаых актывістак польскіх арганізацыяў адпусцілі ў Польшчу пад абавязанне аб яўцы. Прычым выезд быў арганізаваны з ініцыятывы польскіх спецслужб. Пра гэта на брыфінгу 14 чэрвеня заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Як паведамлялася раней, за мяжу былі вывезеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. Гара пацвердзіў, што просьбу пра выезд польскіх актывістак перадаваў былы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Кіраўнік СК прадэманстраваў відэа, як з арыштаванымі польскімі актывісткамі размаўляе консул Рачкоўскі, гаворачы, што іх могуць выпусціць, калі яны пагодзяцца з'ехаць за мяжу.

Выезд польскіх актывістак за мяжу Гара назваў крокам добрай волі з боку Беларусі. Ён падкрэсліў, што МЗС Польшчы не меў да гэтага ніякага дачынення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі