Старшынёй федэрацыі дзюдо замест Япрынцава стаў гендырэктар "Белэнерга" Воранаў

Старшынёй федэрацыі дзюдо замест Япрынцава стаў гендырэктар "Белэнерга" Воранаў

Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга" Яўген Воранаў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі дзюдо, паведамляе Нацыянальны Алімпійскі камітэт. На гэтай пасадзе Воранаў змяніў намесніка гендырэктара ТАА "Трайпл" Уладзіміра Япрынцава. Бізнэсовец кіраваў федэрацыяй з 2012 года. Але цяпер ён трапіў пад следства і знаходзіцца ў СІЗА.

Старшынёй федэрацыі стральбы з лука абраны міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, федэрацыі коннага спорту — віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, федэрацыі самба — намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Кобрусеў і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі