Старшынёй “ЗБС Бацькаўшчына” ізноў стала Алена Макоўская

Кіраўніком ЗБС “Бацькаўшчына” пераабралі Алену Макоўскую, паведамляе “Радыё “Свабода”. Макоўская нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.

У “Бацькаўшчыну” Алена прыйшла ў 1992 годзе па абвестцы ў газеце на працу сакратара. Кіраўніком арганізацыі яе абралі на Пятым з’ездзе 2009 годзе. Перад гэтым Макоўская двойчы абіралася на пасаду старшыні рады Згуртавання (2001–2009). Макоўская таксама з’яўляецца каардынатаркай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі