Старшыню ліквідаванай партыі "Зялёныя" не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

Дзмітрый Кучук у прома-роліку сваёй кароткай выбарчай кампаніі

Дзмітрый Кучук у прома-роліку сваёй кароткай выбарчай кампаніі / Скрыншот

Старшыню ліквідаванай партыі "Зялёныя" Дзмітрыя Кучука не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Падставай для адмовы стала абдрукоўка ў дакументах.

"Скончылася мая выбарчая кампанія. На жаль, не атрымалася зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Фармальнай падставай для адмовы паслужыла абдрукоўка ў дакументах, — пишет Кучук. — Дзякуй усім, хто не губляе надзеі і мае ўласную думку, прыходзячы на выбарчы ўчастак. Рабіць выбар пад ціскам заўсёды няпроста, але без гэтага ніколі не будзе перамог. Усім удачы і будзем думаць пра наступную выбарчую кампанію".

Таксама Кучук паведаміў, што ў ГУУС Мінгарвыканкама і ў пракуратуры "ацанілі" яго прома-ролік. І вынеслі яму папярэджанне за парушэнне 47-га артыкула Выбарчага Кодэкса, хаця ён не стаў кандыдатам.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 25 лютага. Упершыню гэта будзе "Адзіны дзень галасавання". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі