Былы старшыня ліквідаванай партыі "Зялёныя" захацеў у Палату прадстаўнікоў

Дзмітрый Кучук застаўся ў Беларусі падчас рэпрэсій

Дзмітрый Кучук застаўся ў Беларусі падчас рэпрэсій / facebook.com

У выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ збіраецца ўдзельнічаць былы старшыня ліквідаванай сёлета партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук. Пра гэта ён заявіў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Я не маю ілюзіяў, што атрымаю дэпутацкі мандат, але мне важна стаць голасам тых беларусаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, хто гатовы падтрымаць незалежных кандыдатаў", — кажа Кучук.

Палату прадстаўнікоў Аляксандра Лукашэнкі не прызнаюць у свеце, як легітымны парламент (за выключэннем РФ і яе саюзнікаў). Апазіцыя ў Беларусі разгромленая, апазіцыйныя партыі ліквідаваныя, многія іх лідары выехалі за мяжу ці знаходзяцца за кратамі.

У панядзелак стала вядома, што выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 25 лютага 2024-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі