Старшыню Салігорскага райвыканкама ўзялі пад варту

Старшыню Салігорскага райвыканкама ўзялі пад варту

Старшыню Салігорскага райвыканкама ўзялі пад варту. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Аляксандра Рымашэўскага падазраюць у атрыманні хабару. 30 траўня яго затрымалі на аўтамабільнай дарозе ў Капыльскім раёне ў момант атрымання 2700 долараў. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што старшыня райвыканкама працяглы час злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі. Гэта датычыць закупкі сродкаў абароны раслін, насення, запасных частак для сельгастэхнікі аграпрадпрыемстваў раёна. Яго падазраюць у сістэматычным атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур. Нібыта, “вертыкальшчык” за грошы вырашаў пытанні аб першачарговай ліквідацыі запазычанасцяў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў за пастаўленую прадукцыю. Цяпер гэтая інфармацыя правяраецца.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “атрыманне хабару” (ч. 3 арт. 430 КК). Рымашэўскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі