“Стартапніца”: два акселератары, офіс у Нью-Ёрку і… закрыты праект
Дзмітрый Кайгародаў. Фота: dev.by
Стартап Kuoll стартаваў як інструмент для кантролю якасці праграмавання. Потым каманда змяніла фокус і засяродзілася на працы з інтэрнэт-крамамі: прапанавала інструмент аналізу дадзеных для e-commerce.
Каманда з 5 чалавек 4 гады працавала над прадуктам. Хлопцы прайшлі два акселератары, адкрылі офіс у Нью-Ёрку, прыцягнулі інвестыцыі, але ў выніку... закрылі праект.
Калі фаўндару лепш закрыць кампанію, і як на гэта вырашыцца? Ці ёсць жыццё пасля стартапа? Сёння госць "Стартапніцы" — сумеснага праекта Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх беларускіх прадпрымальнікаў і смелых інвестараў — Дзмітрый Кайгародаў, CEO праекта Kuoll.
У студыі Еўрарадыё Дзмітрый Кайгародаў, CEO стартапа Kuoll.
Слухаць ці запампаваць падкаст праграмы ніжэй.